Королевна и разбойники

image_pdfСкачать в PDFimage_printРаспечатать

Сказка «Королевна и разбойники»[1] А. Н. Афанасьева повествует о приключении купеческой дочери, которая отправляется в гости к разбойникам.

По сюжету у богатого купца есть красавица-дочь. Однажды про неё прослышали двенадцать разбойников. Они познакомились с купцом и стали его частыми гостями. Вместе они пили и веселились.

В белорусском варианте сборника Афанасьева героиней является не купеческая или крестьянская дочь, а королевна, к которой сватались двенадцать разбойников.

начало сказки

Быў сабе круль з крулёвай, і мелі адну дачку вельмі харошую, і да яе сваталіся дванаццаць кавалераў[2], а тые кавалеры былі ўсе разбойнікі. Тые разбойнікі прасілі, каб калі-небудзь яна да іх прыйшла багата ўбранная. Аднаго разу, без ведама айца[3], яна сабралася дый пашла па той дарозе, па якой яны ёй наказалі. Ідзе яна дак ідзе лесам, аж у лесе стаіць палац[4]. Вайшла ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй[5] чалавечай, у другой хаце ўсё чалавечые голавы, ногі, рукі, у трэцяй ўсё тулубы[6] чалавечые, у чацвёртай самые боты[7] і чаравікі[8], у пятай адзеннё[9] суконнае і матэрыі, у шостай і у сёмай срэбро і брыльянты, а восьмая — тая хата, гдзе жылі разбойнікі.

Хадзіла яна, хадзіла па ўсех пакоях, і як пачула[10] стук — схавалася пад ложко. Сядзіць яна там аж ўходзяць тые дванаццаць разбойнікаў і прыводзяць с сабою неякую вельмі харошую і багатую панну: ўзялі яну разабралі[11] дагала, палажылі на калодку і зарэзалі, а после зачалі знімаць персцёнкі з рук, і з аднаго пальца ніяк[12] не маглі зняць. Адзін кажа, што аддайце мне гэты персцёнак. «Добра!» — казалі ўсе. Ён узяў сакеру і як рубнуў, дак палец з персцёнкам паляцеў пад тое ложко, гдзе сядзела кралеўна. Разбойнік палез пад ложко шукаць[13] персцёнка; але як было цёмна, то не знайшоў персцёнка і адлажыў да заўтра.

Кралеўне аж млосно[14] зрабилася са страху, бо яна чула ўсю іх гутарку[15]. Яны гаварылі, каб як-небудзь звясці кралеўну да сябе ўбранную і после забіць. Доўго гулялі, пілі, елі разбойнікі, а як падышла поўнач, дак ўсе парасходзілісе: адзін пашоў у лес, другі пашоў на гасцінец[16], трэці на другі гасцінец, а рэшта[17] парасходзілісь ў усе стороны. Кралеўна, як яны павыходзілі, вылязла з-пад ложка дый пайшла проста дадому. Прыйшоўшы дадому, яна нічого нікому не казала, што бачыла, і лягла спакойна спаць.

На другі дзень рана расказала кралеўна аб усём свайму бацьку, і ён, канечна, захацеў іх палавіць. Аж таго самаго дня прыежджаюць усе тые разбойнікі на абед да караля. Доўго сядзелі тые разбойнікі, а после сталі абедаць. Як толькі зачалі есці, кралеўна зачала так расказваць: «Мне снілася сягодня, што пашла да вас ў госьці. Ішла я дак ішла той дарогай, якой вы мне наказалі, аж стаіць палац; ўхаджу я ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй чалавечай, у другой хаце голавы, ногі, рукі, у трэцім пакоі тулубы чалавечые, у чацвёртым пакоі самые боты і чаравікі, у пятым пакоі адзеннё суконнае і матэрыі, у шостым пакоі самае срэбро і брыльянты. А после пачула стук і схавалася пад ложко. Сядзела я там, сядзела, аж ўходзяць дванаццаць мущын і прывялі з сабою адну вельмі харошую і багатую панну; палажылі яну на калодку і зарэзалі. После пазнімалі персцёнкі з рук, але аднаго персцёнка ніяк не маглі зняць. Дак адзін разбойнік кажэ: аддайце мне гэты персцёнак, я яго зніму. Яны аддалі той персцёнак, і ён адрубаў яго з пальцам; але той палец паляцеў пад тое ложко, гдзе я сядзела».

Калі гэта расказвала кралеўна, разбойнікі ўсе пачырванелі[18] і дагадаліся, што кралеўна была ў іх і ўсё бачыла. После кралеўна выняла персцёнак з пальцам з кішэні[19] і сказала: «Гэта, што я гаварыла, мне не снілося, але было праўда!» Тые разбойнікі, бачучы, што будзе кепско[20], з-за стала́ дый у ногі[21] праз окна; але там сядзелі прыгатаваные людзі, каторые іх усіх палавілі, павязалі і прывялі да караля. Кароль зараз казаў прыгатаваць железные бо́раны ўсіх дванаццаць разбойникаў парасцягаць; а кралеўну аддаў замуж за аднаго вялікаго кралевіча. Вяселля было гучнае[22], а па вяселлі паехалі да таго палацу, гдзе жылі разбойнікі, і пазабіралі ўсё багацтва і, прыехаўшы назад, далі бал, на каторым і я быў, мед-піво піў, па барадзе цякло, ў роце не было.

Примечания

  1. Записано в Новогрудском уезде Гродненской губернии учителем М. А. Дмитриевым. Язык белорусский.
  2. Женихов.
  3. Отца.
  4. Дворец.
  5. С кровью.
  6. Туловища.
  7. Сапоги.
  8. Башмаки.
  9. Одежда, платье.
  10. Послышала.
  11. Раздели.
  12. Никак, никаким образом.
  13. Искать.
  14. Тошно.
  15. Разговор.
  16. Большая дорога.
  17. Остальные.
  18. Покраснели, побагровели.
  19. Из кармана.
  20. Плохо.
  21. То есть бежать.
  22. Шумное, громкое.

конец сказки

Оцените статью
( Пока оценок нет )
Русские народные сказки и басни
Добавить комментарий